Press release 21 Jul 2021 - Бяспечная камунікацыя.

Шаноўныя сябры праекту і дарагія партнёры!

Нядаўна, без узгаднення з адміністрацыяй МэтаБеларусі, у публічную прастору трапіў ліст, у якім фігуравала назова нашай суполкі, у якасці праекта нібыта ініцыяванага грамадзянскай ініцыятывай Шлях-да-Гаагі, што не праўда.

Разам з лістом у публічную прастору трапілі асабістыя даныя прадстаўнікоў розных ініцыятыў,без іх згоды на тое, што парушае наш прынцып абароны асабістых дадзеных і можа стварыць сітуацыю пагрозы жыццю, свабодзе і здароўю некаторых асоб. Да нас дайшлі факты, таго, што прадстаўнік ініцыятывы "Шлях да Гаагі" і "eBelarus" Ігар Леднік пісаў супярэчлівыя лісты ад імя Форума Грамадскіх Ініцыятыў Усходняга Партнёрства, увыніку, з'явіліся прапановы сябраў Беларускай нацыянальнай платформы пра выдаленне Ігара із сябраў арганізацыі.

Мы, лідары і сябры it-суполкі МэтаБеларусь, адказна заяўляем наступнае: МэтаБеларусь з'яўляецца незалежнай і апалітычнай структурай,якая дзейнічае на падставе нашага Маніфесту, з мэтай стварэння і адаптацыі лічбавых прыладаў для ўсіх беларусаў, незалежна ад іх палітычных прэферэнцый, для перадолення крызісу ў рэспубліке і пабудовы новай вольнай Беларусі, якая саадносіцца з беларускімі каштоўнасямі і патрэбамі. Афіцыйную інфармацыю пра нашую ініцыятыву і яе партнёраў вы можаце атрымаць толькі на афіцыйным сайце www.meta-belarus.org/press-releases.html і Тэлеграм-канале @meta_belarus, напішыце нам на Фэйсбуку [https://www.facebook.com/metaBelarus]
Для верыфікацыі інфармацыі атрыманай з іншых крыніц, вы можаце кантактаваць з афіцыйнымі прадстаўнікамі. Любая іншая інфармацыя, прадстаўленая іншымі асобамі, з'яўляецца прыватным мяркаваннем і мусіць быць зверыфакавана праз афіцыйныя кантакты.

Што датычыцца ініцыятывы "Шлях да Гаагі" і "eBelarus" у нас шла гаворка пра сумесныя рашэнні для гэтай ініцыятывы ў рамках дарожных карт "еBelarus + eUnion", прынамсі пра ўсталёўванне дыпламатычных сувязей з прадстаўнікамі Эўразвязу па інтэграцыі сыстэмы ідэнтыфікацыі мэтаID у міжнародныя прававую сістэму. Але ў сувязі з неўзгодненым карыстаннем інфармацыі пра нашую ініцыятыву, жорсткім парушэннем прынцыпаў суполкі і Эўрапейскіх законаў аховы дадзеных прадстаўнікамі ініцыятыў "Шлях да Гаагі" і "eBelarus", мы вымушаны прыняць усе магчымыя меры па абароне сваіх правоў і рэпутацыі "МэтаБеларусі"

Лідары і адміністрацыя суполкі МэтаБеларусь 21 Июля 2021 г